Курс на рэформы бярэ э кітайская эканоміка

13 ноября 2013

Курс на рэформы бярэ другая эканоміка свету - кітайская. Зараз яна стане рыначнай. Такое рашэнне кіраўніцтва Паднябеснай прыняло па выніках пленума ЦК Кампартыі. Як заявілі ўлады краіны, паставіўшы рыначныя адносіны ў аснову прыняцця палітычных рашэнняў, Кітай зможа забяспечыць далейшы эканамічны рост. Апошнія 30 гадоў эканоміка КНР дэманструе галавакружны рост. З 2008, нягледзячы на сусветны крызіс, яе аб'ём павялічыўся ўдвая. Згодна з прагнозамі аналітыкаў, менш як праз 20 гадоў Кітай стане першай эканомікай свету.