Буйны нямецкі палітык можа пазбавіцца кар'еры

1 октября 2013

Яшчэ адзін буйны нямецкі палітык можа пазбавіцца кар'еры праз плагіят. Кіраўнік фракцыі сацыял-дэмакратаў і экс-міністр замежных спраў Германіі абвінавачваецца ў некарэктных запазычаннях для сваёй дысертацыі. Праца была абароненая ў Гісенскім універсітэце - там зараз і зоймуцца праверкай. За апошнія 3 гады праз плагіят у навуковых працах сваіх пасад у Германіі пазбавіліся міністр адукацыі і кіраўнік міністэрства абароны.