Буйное надзвычайнае здарэнне ў Балівіі

24 августа 2013
У горадзе Санта-Крус зняволеныя турмы строгага рэжыму ўчынілі пажар. Загінулі 29 чалавек, больш як 60 параненыя, 35 з іх - у цяжкім стане. Што справакавала канфлікт, пакуль не зразумела. Прэзідэнт Эва Маралес запатрабаваў правесці дбайнае расследаванне. Паводле інфармацыі, якая існуе, адзін турэмны блок вырашыў правучыць другі за зладзейства. І раніцай адна група зняволеных з нажамі і агнястрэльнай зброяй напала на другую.