Херш пра "Паўночныя патокі": Швецыя і Данія толкам не расследавалі тэракты, асцерагаючыся знайсці сляды сваіх партнёраў са ЗША

7 февраля 2024

Швецыя спыніла расследаванне тэракта на "Паўночных патоках". Там заявілі, што вінаватых падрыву трубаправодаў не знайшлі. Па іх логіцы, шукаць падазроных не трэба.

На гэты конт амерыканскі журналіст Сеймур Херш апублікаваў новае выкрыццё. Паводле яго звестак, Швецыя і Данія толкам і не расследавалі тэракты, паколькі асцерагаліся знайсці сляды сваіх партнёраў са ЗША. Херш адзначыў, што падрыў газаправодаў - гэта элемент доўгатэрміновай эканамічнай палітыкі Вашынгтона, які ставіў мэту  адарваць ЕС ад Расіі і нанесці ўдар па еўрапейскай эканоміцы, у прыватнасці, нямецкай.

"Паўночныя патокі" падарвалі ў верасні 2022 года. Апошнім часам з'явіліся ўцечкі інфармацыі аб тым, хто вінаваты. Як мяркуецца, выканаўцамі маглі стаць украінцы і палякі, арганізатарамі - амерыканцы.