Вывяржэнне вулкана на ўсходзе Інданезіі не абышлося без ахвяр

12 августа 2013

Распаленым попелам прама на пляжы засыпала шасцярых чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей. Патокі лавы знішчылі жылыя дамы. Ракатэнда актывізаваўся яшчэ ў кастрычніку мінулага года. Улады былі вымушаныя эвакуіраваць тры тысячы чалавек з небяспечнай зоны і забараніць ім падыходзіць да жарала вулкана бліжэй чым на тры кіламетры. Нягледзячы на гэта, некаторыя ўсё ж вярнуліся ў свае дамы. У мінулую суботу вулкан стаў вельмі моцна вывяргацца і выкінуў у неба двухкіламетровы слуп попелу і дыму.