Італьянскі Сан-Рэма ператварыўся ў сапраўдны рай для аматараў кветак

14 марта 2016

У выхадныя ў курортным гарадку прайшоў кветкавы карнавал. Па мясцовых вуліцах прайшлі бясконцыя працэсіі платформ, карэт і павозак, упрыгожаных жывымі раслінамі. Удзельнікі фестывалю, убраныя ў яркія маскарадныя касцюмы, дэманстравалі гледачам сапраўдныя творы мастацтваў з кветак. Адзначым, што штогод маляўнічае мерапрыемства прыцягвае ў Сан-Рэма дзясяткі тысяч турыстаў.