ІД апублікавала відэазапіс з удзельнікам нападу на царкву ў Францыі

29 июля 2016

Відэазапіс з удзельнікам нядаўняга нападу на французскую царкву Абдэлем Малікам Петыжанам апублікавала "Ісламская дзяржава". У роліку хлопец пагражае прэзідэнту Францыі і прэм'ер-міністру правядзеннем новых тэрактаў. Нагадаем, у аўторак двое ісламістаў уварваліся ў царкву горада Сент-Эцьен-дзю-Руўрэ, забілі святара і захапілі заложнікаў. Злачынцы ліквідаваныя. Для Францыі гэты першы напад ісламістаў на царкву.