І нябёсы супраць: вучэнні НАТА ў Балтыйскім моры завяршыліся раней, чым планавалася

21 сентября 2023

Вучэнні НАТА ў Балтыйскім моры завяршыліся раней за запланаваны тэрмін. Свае карэктывы ўнесла надвор'е.

У манеўрах узялі ўдзел каля 30 караблёў і больш як 3 тыс. вайскоўцаў заходніх краін. Адмірал ВМС Германіі, які камандаваў вучэннямі, вырашыў завяршыць іх з-за пагаршэння надвор'я, а вынікі манеўраў назваў здавальняючымі.