Гуманітарны груз для жыхароў Данбаса ўжо на расійска-ўкраінскай граніцы

15 августа 2014

Гэта паведамляюць РІА Навіны. У гэтыя хвіліны на пункце пропуску Данецк пачалася праверка грузу. Яе праводзяць 59 спецыялістаў - гэта мытнікі і пагранічнікі Украіны - у прысутнасці прадстаўнікоў АБСЕ. Афіцыйна атрымальнікам дапамогі значыцца Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа. Менавіта гэтая арганізацыя забяспечыць захоўванне і распаўсюджанне дапамогі на паўднёвым усходзе Украіны.