Грэцыі ўдалося дамовіцца з ЕС і МВФ

3 июня 2015

Грэцыі ўдалося дамовіцца з ЕС і МВФ наконт праграмы рэформ у абмен на прадаўжэнне фінансавай падтрымкі. Адпаведнае пагадненне, як чакаецца, будзе падпісана на чарговым пасяджэнні еўрагрупы ў сярэдзіне месяца. Гэта значыць, што краіна для выратавання эканомікі атрымае сем з паловай мільярдаў еўра ў рамках другой праграмы макрафінансавай дапамогі. А затым, калі гэтыя сродкі скончацца, зможа разлічваць на новы транш. Такім чынам, сыдзе пагроза дэфолту Грэцыі. З 2010 года ЕС і МВФ патрацілі на выратаванне эканомікі краіны амаль 250 мільярдаў еўра.