Дзяржава Вануату моцна пацярпела ад магутнага цыклону

17 марта 2015

Міжнародныя каманды медыкаў і ратавальнікаў сёння паспрабуюць дабрацца на верталётах да Вануату. Астраўная дзяржава моцна пацярпела ад магутнага цыклону. Паводле апошніх звестак, у эпіцэнтры стыхіі загінулі 24 чалавекі. 90 працэнтаў будынкаў сталіцы разбураныя. На многіх з 65-ці астравоў  недахоп прадуктаў і пітной вады. Ідзе будаўніцтва часовых лагераў для начлегу. Больш  як 3 тысячы чалавек засталіся без даху  над галавой.