Гібель не менш чым 22-х дзяцей у выніку атакі на поўначы Сірыі

27 октября 2016

Дзіцячы фонд ААН паведамляе аб гібелі не менш чым 22-х дзяцей у выніку атакі на поўначы Сірыі. Сярод ахвяр яшчэ 6 настаўнікаў. Удар нанеслі па школе ў правінцыі Ідліб. Гэтую тэрыторыю кантралююць баевікі. Але звесткі, хто менавіта правёў абстрэл, ЮНІСЕФ не ўдакладняе. У ААН ужо назвалі здарэнне ваенным злачынствам: атака можа стаць самым крывавым нападам на школу за 5 гадоў вайны ў Сірыі. Сусветная супольнасць заклікае ўсе міжнародныя інстытуты тэрмінова падключыцца да расследавання гэтай трагедыі.