Германія сёння адзначае Дзень народнага адзінства

3 октября 2016

Сёння Германія адзначае нацыянальнае свята - Дзень народнага адзінства. 3 кастрычніка 1990 года ФРГ і ГДР сталі адной дзяржавай. Працэс жа аб'яднання пачаўся ў лістападзе 89-га, калі пала Берлінская сцяна.

Са святам Прэзідэнта Германіі Ёахіма Гаука і народ гэтай краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за чвэрць стагоддзя паміж краінамі наладжаны тысячы кантактаў у розных галінах, а нядаўнія пэўныя крокі Мінска і Берліна насустрач адзін аднаму пацвярджаюць глыбокую ўзаемную зацікаўленасць у аднаўленні паўнавартаснага палітычнага дыялогу і інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва, асабліва ў эканоміцы.