Германія рыхтуецца да парламенцкіх выбараў

21 сентября 2013
Да рэферэндуму, які пройдзе ўжо заўтра, прыкавана ўвага ўсёй Еўропы, бо ад выніку галасавання залежыць будучыня еўразоны. Між тым, згодна з апытаннямі, траціна немцаў так і не вырашыла, за каго ж галасаваць. Сёння кандыдаты апошні раз спрабуюць заручыцца падтрымкай выбаршчыкаў, якія не вызначыліся, - дня цішыні ў Германіі няма. Паводле звестак сацыёлагаў, у лідарах партыя Ангелы Меркель Хрысціянска-дэмакратычны саюз. На другім месцы з вялікім адрывам - сацыял-дэмакраты. Зрэшты, эксперты не раяць Меркель расслабляцца. Цалкам магчыма, што нават атрымаўшы перамогу на выбарах, ёй не ўдасца сфарміраваць кіруючую кааліцыю. У гэтым выпадку канцлеру прыйдзецца пакінуць сваю пасаду.