Генеральны сакратар ААН устрывожаны абвастрэннем становішча вакол Паўночнай Карэі

10 августа 2017

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш устрывожаны абвастрэннем становішча вакол Паўночнай Карэі. Пра гэта паведаміў яго афіцыйны прадстаўнік Стэфан Дзюжарык. Гутэрыш вітае ўсе ініцыятывы для дээскалацыі і ўрэгулявання сітуацыі вакол КНДР. Паводле слоў Дзюжарыка, прынятая рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН па КНДР павінна спрыяць зніжэнню напружанасці, таму ўсе бакі павінны сканцэнтраваць сваю ўвагу на пошуку шляхоў урэгулявання сітуацыі.