Французы расчараваліся ў Еўрасаюзе

24 мая 2024

Французы расчараваліся ў ЕС. У краіне знізіўся рэйтынг даверу да Еўрасаюза: па гэтым паказчыку Пятая рэспубліка абагнала ўсе краіны супольнасці. Толькі 34 % грамадзян Францыі пазітыўна ацэньваюць уплыў ЕС. Гэта звесткі сацапытання, якое было апублікавана на сайце Еўрапарламента.

Сваё меркаванне выказалі каля тысячы чалавек. У выніку амаль сем з дзесяці французаў маюць негатыўны погляд на ЕС.

Жыхары Францыі дэманструюць крызіс даверу і ключавым органам улады сваёй краіны. Больш чым палова незадаволеныя парламентам, а Кабмінам і ўвогуле амаль 75 % грамадзян.