Французы расследуюць перавышэнне выкідаў у машын трох марак

19 января 2016

Пасля дызельгейту, за які яшчэ трэба будзе расплачвацца канцэрну Volkswagen, у шэрагу краін была ініцыіраваная праверка выкідаў розных мадэляў. У прыватнасці, у Францыі пасля шэрагу тэстаў (у тым ліку ва ўмовах рэальнага трафіку) выяўленыя неадпаведнасці выхлапаў нормам у легкавушак Mercedes-Benz, Ford, Renault і некаторых іншых. Папярэдні аналіз не выявіў падманных праграм, падобных на тыя, што знайшліся ў аўтамабілях Volkswagen. Аднак скандал ужо паўплываў на акцыі Renault: яны ўпалі адразу на 23 працэнты. Пазней каштоўныя паперы адыгралі палову, але гэта стала адчувальным ударам для кампаніі.