ЕС прапаноўвае Турцыі абмеркаваць новае пагадненне па бежанцах

10 марта 2020
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў НАТА і ЕС аказаць дадатковую падтрымку Анкары на фоне абвастрэння міграцыйнага крызісу. Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прапанавала абмеркаваць з Турцыяй новае пагадненне па бежанцах. А Берлін напярэдадні вырашыў прыняць у Германіі дзяцей і падлеткаў, якія маюць асаблівую патрэбу ў абароне. 

Сітуацыя на мяжы Еўрапейскага саюза рэзка абвастрылася ў пачатку месяца. Анкара перастала стрымліваць патокі бежанцаў з Сірыі. Тысячы нелегалаў зараз імкнуцца прабрацца праз кардоны на тэрыторыю Грэцыі.