Экстранную сустрэчу сёння правядуць прэзідэнт Францыі і канцлер Германіі

24 августа 2015

На парадку дня - крытычная сітуацыя з нелегаламі. Плануецца, што падчас сустрэч будзе складзены пералік краін, грамадзяне якіх не будуць мець права на атрыманне статусу ўцекачоў у ЕС. Тым часам амаль чатыры з паловай тысячы мігрантаў выратаваныя за мінулыя суткі ў Сіцылійскім праліве. Паводле звестак італьянскай службы берагавой аховы, гэта абсалютны рэкорд.

У Македоніі, дзе раней праз рэзкі наплыў уцекачоў было ўведзена надзвычайнае становішча, паліцыя наогул спыніла спробы перакрыць мяжу з Грэцыяй. Зараз мігранты рухаюцца ў Македонію патокам - да трох з паловай тысяч чалавек штодня. Далей яны перасаджваюцца на цягнікі і едуць у Сербію і краіны Еўрасаюза.