Эканоміка Кітая апярэдзіла амерыканскую

9 декабря 2014

Гэтую інфармацыю пацвердзіў Міжнародны валютны фонд. Па аб'ёмах нацыянальнай эканамічнай вытворчасці за год Пекін дасягнуў узроўню 17 трыльёнаў 600 мільярдаў долараў, а ЗША на 200 мільярдаў менш. Эксперты прагназуюць, што Паднябесная зможа заставацца лідарам і надалей. Кітай, як вядома, у першых радках па здабычы вугалю, руд і вытворчасці драўніны. На яго тэрыторыі з прыростам ідзе здабыча нафты, газу і ўрану. Акрамя таго, КНР займае першае месца па аб'ёмах экспарту - ён прыносіць Кітаю 80 працэнтаў даходаў у валюце.