Экіпаж касмічнага карабля Шэньчжоу-10 вярнуўся на Зямлю

26 июня 2013
Экіпаж касмічнага карабля Шэньчжоу-10 паспяхова вярнуўся на Зямлю пасля 15-дзённага знаходжання на арбіце. Прызямленне капсулы прайшло па плане. Жыхары КНР сустрэлі астранаўтаў кветкамі і апладысментамі. Місія Шэньчжоу-10 стала самай працяглай у гісторыі кітайскіх пілатуемых палётаў. За 15 дзён на арбіце кітайскія касманаўты паспяхова адпрацавалі ручны і аўтаматычны рэжымы стыкоўкі з лабараторным модулем Цяньгун-1.