Двухматорны самалёт зваліўся на жылы дом у Агаё

13 марта 2019

Двухматорны "Пайпер" зваліўся на жылы дом у Агаё. Гэта адбылося недалёка ад гарадка Мадэйра. Пілот загінуў. Ці быў хтосьці яшчэ на борце, пакуль невядома. У доме, на які зваліўся самалёт, на шчасце, ніхто не пацярпеў. На месцы НЗ працуюць супрацоўнікі Федэральнага авіяцыйнага ўпраўлення ЗША, якія і ўсталююць прычыны катастрофы.