Два магутныя выбухі прагрымелі сёння ў егіпецкай сталіцы

24 января 2014
Замініраваны аўтамабіль узарваўся ля будынка Цэнтральнага ўпраўлення бяспекі Каіра. Ахвярамі тэракта сталі 4 чалавекі, больш за 50 былі параненыя. На месцы выбуху ўтварылася варонка глыбінёй шэсць метраў. Пазней яшчэ адна бомба спрацавала каля станцыі метро на захадзе Каіра. Пра ахвяраў і пацярпелых пакуль не паведамляецца. Зараз у Егіпце ўзмоцненыя меры бяспекі. Дадатковыя сілы паліцыі і ваенных былі перакінутыя сюды яшчэ ўчора праз прызначаныя на сёння масавыя пратэсты ісламістаў. Яны не задаволеныя вынікамі рэферэндуму па новай канстытуцыі.