Дональд Трамп адменіць рэформу абавязковага медыцынскага страхавання Obama-care

5 января 2017

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля інаўгурацыі адменіць рэформу абавязковага медыцынскага страхавання Obama-care. Аб гэтым заявіў абраны віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс. Між тым напярэдадні Барак Абама, які пакідае сваю пасаду, абмеркаваў спосабы абароны гэтай рэформы ў кангрэсе. Але! каменціраваць вынікі сустрэчы не стаў. Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнест заявіў, што рашэнне рэспубліканцаў пагражае хаосам і разбуральнымі наступствамі. Рэформа аховы здароўя 2010 года выклікае ў ЗША змяшаную рэакцыю. З аднаго боку, яна прадугледжвае субсідыі маламаёмным на медстрахаванне. З другога - абавязвае ўсіх амерыканцаў купляць страхоўку, якая ў ЗША з'яўляецца самай дарагой у свеце.