COVID-абмежаванні выклікаюць усё больш спрэчак

27 ноября 2020

Лічбы па COVID у свеце працягваюць расці. Колькасць тых, хто заразіўся, звыш 61 мільёна чалавек. Жорсткі каранцін у краінах Еўрасаюза працягвае дзейнічаць, хоць наперадзе навагоднія святы. Германія выступае за закрыццё гарналыжных курортаў на зімовыя канікулы. Італія, нягледзячы на прагназуемую страту 20 мільярдаў еўра, гэтае рашэнне ўжо прыняла. Тым часам улады Аўстрыі лічаць, што кожная краіна павінна засноўвацца толькі на сваёй статыстыцы. А вось Швейцарыя, якая не ўваходзіць у састаў ЕС, не мае намеру адмаўляцца ад прыбытковай справы.

Тым часам у Францыі на вуліцы выйшлі ўладальнікі бараў, рэстаранаў. Тысячы людзей у Марсэлі палілі фаеры і кідалі дымавыя шашкі, патрабуючы змякчыць меры і дазволіць ім пачаць працаваць.

А ў Канадзе на фоне татальнага лакдаўна шматлікія жыхары пазбавіліся працы. Зараз некаторыя з іх жывуць у палатках проста на вуліцах гарадоў.