COVID-19 "муціруе" ў вулічныя пратэсты - К. Ціхамірава пра кавідныя бунты

3 октября 2021

Пандэмія нікуды не дзелася. Як прагрэсіўны Захад спрабаваў змагацца з вірусам, мы добра памятаем. Зараз еўрапейцам прыйдзецца зноў напружыцца. Сусветная арганізацыя аховы здароўя нагадвае пра вакцынацыю і адначасова папярэджвае: у найбліжэйшыя месяцы ў Еўропе і краінах Сярэдняй Азіі чакаецца рэзкае павелічэнне смерцяў з-за каранавіруса. Аднак паколькі эканомікі шматлікіх краін проста не вытрымаюць чарговых лакдаўнаў, вырашана не закрываць гандлёвыя цэнтры, магазіны, а закрыць беспаспартнікаў -  тых, хто не прышчапіўся па якіх-небудзь прычынах. 

І вось такія меры, мяркуюць эксперты, ускладняць жыццё як мінімум 240 мільёнам чалавек.  СААЗ выступіла супраць дыскрымінацыі непрывітай часткі насельніцтва. Што, зрэшты, мала хвалюе некаторыя краіны, якія ўсіх вучаць захаванню правоў і свабод чалавека. Як жорсткая палітыка абмежаванняў прывяла да кавідных бунтаў - у рубрыцы Кацярыны Ціхаміравай.