Колькасць ахвяр землетрасення ў Каліфорніі вырасла да 172 чалавек

25 августа 2014
На шчасце, большасць параненых ужо выпісаныя з бальніц. Падземныя штуршкі пашкодзілі больш за сотню будынкаў, у шэрагу гарадоў перарвана электразабеспячэнне. У Каліфорніі дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Нагадаем, землетрасенне магнітудай 6 адбылося недалёка ад горада Напа сёння ўначы. Яно стала наймацнейшым за апошнюю чвэрць стагоддзя.