Колькасць ахвяр атакі на ваенную акадэмію ў Кабуле ўзрасла да 11-ці

29 января 2018

16 салдат пацярпелі. Сёння раніцай пяцёра баевікоў з гранатамётамі паспрабавалі прарвацца на тэрыторыю ваеннай ВНУ. Адзін з іх падарваў сябе на ўваходзе, спрабуючы адкрыць праход астатнім. Але план тэрарыстаў праваліўся. Пасля трохгадзіннай перастрэлкі трох экстрэмістаў ліквідавалі, аднаго схапілі жывым. Адказнасць за напад узяла на сябе "Ісламская дзяржава".