Колькасць пацярпелых ад землетрасення ў Японіі перавысіла тры сотні

18 июня 2018

Загінулі тры чалавекі - сярод іх 9-гадовая дзяўчынка, на якую абвалілася сцяна, калі яна адпраўлялася ў школу. Стыхія таксама стала прычынай трох пажараў, больш як 150 000 дамоў засталіся без электрычнасці і газу. Спынілася чыгуначная і авіясувязь. Звыш тысячы чалавек схаваліся ў цэнтрах эвакуацыі, створаных у прэфектуры Осака. Метэаралогіі папярэджваюць: у наступныя дні ў рэгіёне магчымыя моцныя афтэршокі, аднак пагрозы цунамі няма.