Былога прэзідэнта Пакістана абвінавачваюць у забойстве

20 августа 2013

Первезу Мушарафу афіцыйна прад'яўлена абвінавачанне ў забойстве экс-прэм'ера краіны Беназір Бхута. Паводле звестак пракуратуры, экс-кіраўнік дзяржавы не забяспечыў Бхута, якая вярнулася на радзіму, належнай аховы, у выніку чаго яна была забітая экстрэмістамі ў снежні 2007 года. Сёлета ў сакавіку Мушараф вярнуўся ў Пакістан з пяцігадовага добраахвотнага выгнання за мяжу, каб удзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Аднак пакістанскае правасуддзе выдала вердыкт аб заключэнні экс-прэзідэнта пад варту на падставе прад'яўленых супраць яго абвінавачанняў у захопе ўлады, дзяржаўнай здрадзе, незаконным роспуску Вярхоўнага суда і арганізацыі пазасудовых распраў. Рашэннем суда Мушараф быў змешчаны пад дамашні арышт на тэрыторыі сваёй рэзідэнцыі ў прыгарадзе Ісламабада.