Букераўская прэмія дасталася Джорджу Сондэрсу

18 октября 2017

Адна з самых прэстыжных узнагарод у галіне літаратуры - Букераўская прэмія - дасталася Джорджу Сондэрсу. Пісьменнік атрымаў узнагароду за раман "Лінкальн у Бардо". Ён распавядае пра адну ноч з жыцця шаснаццатага амерыканскага прэзідэнта Аўраама Лінкальна, які напярэдадні пахаваў свайго сына. Акрамя прэміі, аўтар атрымаў прыз памерам 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў.