Брытанская кампанія ВР судзіцца з амерыканскім урадам

14 августа 2013
Іск звязаны з забаронай на заключэнне з кампаніяй новых федэральных кантрактаў. Брыціш Петролеум - адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў паліва для ЗША, уключаючы ваенныя патрэбы. Забарона на заключэнне новых пагадненняў была ўведзена пасля аварыі ў Мексіканскім заліве ў 2010 годзе. Тады падчас выбуху на свідравой платформе загінулі 11 чалавек. Спыніць уцечку паліва ўдалося толькі праз чатыры месяцы, за гэты час у воды заліва вылілося каля пяці мільёнаў барэляў нафты.