Брыльянтавыя завушніцы прадалі на аўкцыёне за рэкордную суму

17 мая 2017

На аўкцыёне "Сотбіс" у Жэневе за рэкордную суму прадалі брыльянтавыя завушніцы амаль 16 карат кожная. Невядомы пакупнік з Азіі аддаў за іх 57 мільёнаў долараў. Аднак гэта сума апынулася значна ніжэй за першапачатковыя ацэнкі: за лот спецыялісты чакалі выгандляваць 70 мільёнаў. Абодва камені без заган былі здабытыя ў шахтах ПАР. Завушніцы называюць "Апалон і Артэміда". Іх адзінае адрозненне - колер: брыльянт "Артэміда" ружовы, а "Апалон" блакітны.