Больш за 85 мільёнаў долараў за "Супрэматычную кампазіцыю" Малевіча

16 мая 2018

Больш за 85 мільёнаў долараў. Менавіта за такую суму прадалі карціну мастака-авангардыста Казіміра Малевіча. "Супрэматычная кампазіцыя" сышла з малатка на сусветна вядомым аўкцыёне Sotheby's. Карціна выстаўляецца на таргі ўжо другі раз - дзесяць гадоў назад яна была набытая невядомым за 60 мільёнаў долараў. Твор лічыцца адным з самых складаных сярод ранніх палотнаў мастака.