Баевікі ІД пагражаюць узарваць Белы дом у ЗША

20 ноября 2015

Баевікі групоўкі "Ісламская дзяржава" пагражаюць узарваць Белы дом у ЗША. Тэрарысты распаўсюдзілі чарговае відэа, на якім невядомы заяўляе, што Злучаныя Штаты чакаюць яшчэ больш крывавыя атакі, чым у чорную пятніцу ў Парыжы. Яшчэ раз адзначым, гэта не першае відэа з пагрозамі ад баевікоў за тыдзень. Ісламісты таксама абяцалі ўчыніць серыю выбухаў у Нью-Ёрку. Зараз спецслужбы правяраюць сапраўднасць відэа. Праваахоўныя органы ЗША адзначаюць, што ніякай відавочнай пагрозы для краіны пакуль няма, аднак паліцыя на ўсялякі выпадак напагатове.

Таксама стала вядома, што кангрэс ЗША зрабіў больш жорсткімі правілы прыёму бежанцаў з Сірыі. Згодна з прынятым дакументам, ФБР, а таксама Міністэрства ўнутранай бяспекі і Нацразведка павінны будуць дэталёва правяраць, ці ўяўляе кандыдат на атрыманне статусу бежанца пагрозу бяспецы амерыканскіх грамадзян.