Паспяховае вяртанне на Зямлю

11 марта 2014
Тры члены экіпажа Міжнароднай касмічнай станцыі сёння раніцай прызямліліся ў Казахстане. Як паведамілі ў Цэнтры кіравання палётамі, апарат касмічнага карабля Саюз апусціўся на Зямлю за 147 кіламетраў ад горада Джэзказган. 165 сутак працавалі на арбіце расіяне Алег Котаў і Сяргей Разанскі. Касмічную вахту разам з імі нёс амерыканец Майкл Хопкінс. На борце МКС засталіся Міхаіл Цюрын, Рычард Мастракіа і Каіці Ваката. Яны вернуцца на Зямлю ў маі.