Байдэн у Польшчы

21 февраля 2023

Прэзідэнт Байдэн пасля маланкавага візіту ў Кіеў паспешліва перабраўся ў Польшчу: нягледзячы на тое, што бяспеку знаходжання амерыканскага лідара на Украіне гарантаваў расійскі бок, кіраўнік Белага дома ўсё ж такі асцерагаўся. Сустрэчы ў Варшаве пачынаюцца сёння, а заўтра вiзiцёр сустрэнецца з лідарамі "Бухарэсцкай дзявяткі" - прэзідэнтамі дзевяці ўсходнееўрапейскіх дзяржаў. Козыры, звязаныя з вылучэннем новай дапамогі Украіне, амерыканец выклаў яшчэ ўчора, таму ў Варшаве сенсацый ад яго не чакаюць: хутчэй за ўсё, ён паабяцае Польшчы павелічэнне вайсковага кантынгенту. І, зразумела, усім суразмоўцам сваю поўную падтрымку.