Амерыканскія ВВC перажываюць крызіс

14 мая 2016
Ваенна-паветраныя сілы ЗША сутыкнуліся з недахопам як кваліфікаваных спецыялістаў, так і дэталяў для авіятэхнікі. Тэлеканал "Фокс Ньюс" правёў уласнае расследаванне. Здымачныя групы пабывалі на некалькіх ваенных базах. Рэпарцёры пераканаліся, што з дваццаці бамбардзіроўшчыкаў B1 у паветра могуць падняцца толькі дзевяць. А сярэдні ўзрост усіх ваенных самалётаў 27 гадоў. Паводле звестак журналістаў, калі правесці параўнанне з часамі вайны ў Персідскім заліве 1991 года, то агульная колькасць вайскоўцаў ВПС ЗША скарацілася на 30%, а колькасць ваенных самалётаў - на 40%.