"Алжырскія жанчыны" Пікаса прададзеныя на аўкцыёне за рэкордную суму

12 мая 2015

На аўкцыёне Christie's у Нью-Ёрку прадалі карціну Пабла Пікаса "Алжырскія жанчыны" за рэкордную суму - 179 з лішнім мільёнаў долараў. Карціна стала самым дарагім творам мастацтва, які калі-небудзь прадаваўся на таргах. Пікаса напісаў яе ў 1955-ым годзе. Карціна адносіцца да стылю кубізм. Папярэдняя ацэнка кошту палатна складала 140 мільёнаў долараў. Яшчэ адзін рэкорд на таргах паставіла скульптура Альберта Джакамеці - "Чалавек, які паказвае". Яна была створаная ў 1947 годзе. Статуя сышла з малатка больш чым за 141 мільён долараў.