7 лістапада адзначыла расійская сталіца

7 ноября 2016

Гістарычнай памяці было месца сёння і ў Маскве. 7 лістапада расійская сталіца адзначыла ўрачыстым маршам у гонар легендарнага парада 1941-га. Удзельнікі шэсця ў форме байцоў Чырвонай арміі пранеслі копіі сцягоў падраздзяленняў, якія абаранялі Маскву 75 гадоў таму. Тады палкі адразу з Краснай плошчы адпраўляліся на перадавую.

Сёння па бруку галоўнай плошчы Масквы прайшлі каля пяці тысяч вайскоўцаў. Гледачы ўбачылі і тэхніку часоў Вялікай Айчыннай - танкі Т-34 і "кацюшы". Баявыя машыны, дарэчы, засталіся ў цэнтры Масквы пасля завяршэння парада і сабралі каля сябе вялізныя чэргі з ахвочых зрабіць фота.