72-і Міжнародны кінафестываль адкрываецца ў Венецыі

2 сентября 2015

Сёння ў Венецыі на востраве Лідо адкрываецца 72-і міжнародны кінафестываль. У асноўным конкурсе гэтага года 21 карціна. Журы прэстыжнай кінапрэміі ўзначальвае ўладальнік "Оскара" Альфонса Куарон, дарэчы, яго касмічная драма "Гравітацыя" адкрывала Венецыянскі кінафестываль у 2013. Зараз фільм адкрыцця - "Эверэст" ісландца Бальтазара Кармакура. Карціна з удзелам Джэйка Джыленхола, Кіры Найтлі, Эмілі Уотсан і іншых зорак расказвае гісторыю трагічнай гібелі альпіністаў на самай высокай гары свету ў 1996 годзе. Драма заснавана на рэальных падзеях.