6-тысячны кантынгент Нацыянальнай гвардыі разгарнула Мексіка на паўднёвай мяжы

7 июня 2019

6-тысячны кантынгент Нацыянальнай гвардыі  разгарнула Мексіка на паўднёвай мяжы, каб пакласці канец масаваму прытоку нелегалаў з краін Цэнтральнай Амерыкі. Сярод іншых мер, аб’яўленых уладамі,  замарожванне банкаўскіх рахункаў 26 асоб, што падазраюцца ў незаконнай перапраўцы людзей праз Мексіку ў ЗША, высылка ў Гандурас 100 чалавек і затрыманні актывістаў, якія выступаюць за правы мігрантаў. Аглядальнікі звязваюць узмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі Мехіка з рашэннем прэзідэнта ЗША  ўвесці мытныя пошліны на мексіканскія тавары, калі паўднёваму суседу не ўдасца спыніць нелегалаў.