У Мiнску стартаваў этап Кубка свету па канькабежным спорце

15 ноября 2019
Адна з цэнтральных падзей старту зімовага спартыўнага сезона сёння пачалася на "Мінск-Арэне". Зоркі самай высокай велічыні прымаюць удзел у першым этапе Кубка свету па канькабежным спорце. У жаночых спаборніцтвах балельшчыкам варта звярнуць увагу на легендарную чэшку Марціну Саблікаву, трохразовую алімпійскую чэмпіёнку і, увага, 20-разовую  чэмпіёнку свету. Марціна ў Мінску будзе пацвярджаць сваю перавагу на доўгіх дыстанцыях. А вось у мужчын у рэестры найвопытны  4-разовы алімпійскі чэмпіён Свен Крамер, які будзе змагацца  за ўзнагароды самай высокай пробы.

Але наша ўвага будзе прыкавана да лідараў беларускай зборнай. Для Марыны Зуевай канькабежны авал "Мінск-Арэны" ўжо станавіўся шчаслівым - менавіта яна год назад заваявала ўпершыню ў кар'еры серабро этапа Кубка свету на 3000-х тысячах метраў. Віталь Міхайлаў летась нас таксама прыемна здзіўляў, перамогшы ў мас-старце на этапе ў Японіі.

Што да цэнтральнай пляцоўкі першага ў сезоне этапа Кубка свету па канькабежным спорце, то па характарыстыках наш авал шматлікія госці называюць  унікальным. Першая крытая лядовая пляцоўка ў Беларусі з агульнай плошчай лёду 10 тыс. квадратных метраў. Тут унікальнае абсталяванне, якое дазваляе рэгуляваць тэмпературу лёду на розных участках для кожнага віду спорту, будзь то фігурнае катанне, кёрлінг, хакей, або канькабежны спорт. Усіх балельшчыкаў чакае ўнікальны спартыўны ўік-энд. А вось што акружала першы дзень этапа Кубка свету па канькабежным спорце,  даведаемся з рэпартажу Андрэя Казлова. 

Нацыянальны аэрапорт  Мінск  сустракаў гасцей  са свету спорту ну цалкам любой велічыні. Галандская маланка, альбо Лятучы галандзец Свен Крамер, які фантастычныя 29 разоў станавіўся чэмпіёнам свету, і 4 разы паднімаўся на п'едэстал Алімпіяды, ужо добра знаёмы  з Беларуссю. І ўжо ў першы дзень стартавага ў сезоне этапа Кубка свету на канькабежным авале - сур'ёзная барацьба. Прычым спартсмены бяруць з месца ў кар'ер, спаборнічаючы ў непрадказальных і дынамічных спрынтах. Кожны крок каньком тут можа адыграць  ключавую ролю. І вось менавіта такі віраж з'яўляецца самым небяспечным у канькабежным відзе спорту. Калі да яго няўважліва падысці тактычна, то могуць быць сур'ёзныя праблемы.

А вось беларускія хлопцы не змаглі дабрацца да п'едэстала. Але пасыпаць галаву попелам нам тут не варта. Прычына ў 10-м месцы ёсць важкая. Але падвесці сваіх балельшчыкаў беларусы не маглі, перш за ўсё. Галандская зборная - гэта вялізны пласт, скажам так, культуры ў канькабежным спорце. Нароўні з запалам да веласіпедаў, менавіта "аранжавыя" - майстры хуткаснага бегу па лёдзе. Пры гэтым нашы госці па  традыцыі бяруць сваёй чароўнасцю, і ўжо палюбілі Мінск, бо акрамя ўсяго іншага праводзяць на ўжо добра знаёмай для сябе арэне - падрыхтоўчыя зборы. 

Адзначым і вынік нашай галоўнай надзеі Марыны Зуевай, якая стала шостай. Такое ж месца ў нашай каманды ў жаночым спрынце. Аднак такія  спаборніцтвы не важныя,  перш за ўсё, вынікам, бо канькабежны спорт - вельмі папулярны ў свеце і адзін з самых цікавых у праграме зімовых Алімпійскіх гульняў. І самае галоўнае – за спінай  толькі першы дзень беларускага этапа Кубка свету. Не прапусціце.