Жаночую зборную Беларусі па індор-хакеі ўшаноўвалі ў Міністэрстве спорту і турызму

30 января 2020
Жаночую зборную Беларусі па індор-хакеі, якая трыумфальна завяршыла хатні чэмпіянат Еўропы, сёння ўшаноўвалі ў Міністэрстве спорту і турызму. Нагадаем, гэты медаль для беларусак стаў 7 на кантынентальных форумах па індор-хакеі. 

Двойчы да гэтага нашы дзяўчаты бралі серабро. А яшчэ чатырохразова - бронзу. Дзякуючы такому паспяховаму выступленню дома беларуская дружына забяспечыла сабе месца на чэмпіянаце свету па індор-хакеі. Планетарнае першынство пройдзе ў 2021 годзе. Там пазмагаюцца 12 наймацнейшых каманд.

Нагадаем, фінальны матч на хатнім чэмпіянаце Еўропы атрымаўся звышдраматычным. Беларускі ў матчы супраць Нідэрландаў адыграліся літаральна на фінальным флажку - 1:1. І ў серыі пенальці вырвалі доўгачаканую перамогу.