Жаночы мас-старт у аўстрыйскім Хохфільцэне не прынёс нам медаля

19 февраля 2017

Чэмпіянат свету па біятлоне беларусы завяршаюць з адной узнагародай. Жаночы мас-старт у аўстрыйскім Хохфільцэне не прынёс нам медаля. Для лідара нашай зборнай Дар'і Домрачавай заключная гонка пачыналася не дрэнна. Першая стральба лежачы без промахаў, але тры штрафныя кругі на другім рубяжы не дазволілі разлічваць на высокія месцы. На стойцы яна не закрыла толькі адну мішэнь. У выніку Дар'я Домрачава 19-ая. Надзея Скардзіна фінішавала 16-ай з адным промахам. Нагадаем, мужчынскі мас-старт пройдзе без удзелу беларусаў. Прамая трансляцыя пачнецца ў 16:35 на тэлеканале "Беларусь 5". Такім чынам, у скарбонцы беларусаў на гэтым сусветным першынстве адно серабро. Медаль у гонцы праследавання камандзе прынесла Дар'я Домрачава.