Жаночая зборная Беларусі па індорхакеі абышла каманду Аўстрыі

23 января 2016

Жаночая зборная Беларусі па індорхакеі на чэмпіянаце Еўропы ў заключным матчы групавога раўнда абгуляла каманду Аўстрыі, 3:1. Гэты паядынак турнірнага значэння не меў - беларускі і так да яго выйшлі ў паўфінал. Сустрэча за фінальны раўнд пройдзе сёння супраць другой каманды групы А - зборнай Польшчы - у 17:50 у Палацы спорту. Уваход вольны.