Жаночая зборная Беларусі па баскетболе да 17 гадоў пазмагаецца за выхад у чвэрцьфінал

25 июля 2018

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе да 17 гадоў сёння пазмагаецца за выхад у чвэрцьфінал хатняга чэмпіянату свету. У суперніцах гаспадынь - каманда Італіі. Сустрэча пачнецца ў 20:30 на пляцоўцы сталічнага Палаца спорту, тэлеканал "Беларусь 5" пакажа гульню ў запісе ў 22 гадзіны.