Заўтра будзе разыграна 36 камплектаў узнагарод у 8 відах спорту

22 июня 2019

Заўтра цэнтр нашай сталіцы зноў зоймуць велагоншчыкі. У 12:00 пачнецца групавая гонка сярод мужчын. Спартсменам трэба будзе пераадолець 180 кіламетраў. Усяго за нядзелю будзе разыграна 36 камплектаў узнагарод у 8 відах спорту. Завершаць сваё выступленне на Еўрапейскіх гульнях мастачкі і прадстаўнікі спартыўнай акрабатыкі, а таксама самбісты. За 4 камплекты ўзнагарод пазмагаюцца дзюдаісты і стралкі з лука. Прадстаўнікі кулявой стральбы выступяць у двух фіналах. На стадыёне "Дынама" стартуе турнір па лёгкай атлетыцы. Яшчэ ў чатырох відах спорту - баскетболе 3 на 3, боксе, настольным тэнісе і стэндавай стральбе пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы.