"Ювентус" - першы фіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў

10 мая 2017

Турынцам удалося атрымаць перамогу і ў паўфінальным матчы ў адказ супраць "Манака". На гэты раз дома "Ювентрус" выйграў з лікам 2:1. Сапернік па фінале вызначыцца сёння ў матчы мадрыдскага "Атлетыка" і "Рэала". У першай сустрэчы, нагадаем, "сметанковыя" выйгралі 3:0. Прамая трансляцыя паядынка ў адказ пачнецца на тэлеканале "Беларусь 2" у 21:40.