Юрый Шчарбацэвіч выйграў сярэбраны медаль этапу Кубка свету па кулявой стральбе

11 июня 2017

Юрый Шчарбацэвіч выйграў сярэбраны медаль этапу Кубка свету па кулявой стральбе, які праходзіць у азербайджанскай Габале. Наш спартсмен у стральбе з вінтоўкі з 50 метраў лежачы саступіў толькі датчаніну Торбену Грымелу, які, дарэчы, усталяваў тут новы сусветны рэкорд. Віталь Бубновіч завяршыў спаборніцтвы на 21-м месцы, Ілья Чаргейка стаў 28-м. Заўтра нашы стралкі пазмагаюцца за ўзнагароды ў стральбе з вінтоўкі з трох пастаў.